Беларуская Русский  English 
Навіны Беларусі
усе навіны >>

Апошнія навіны Навіны Каталог беларускіх сайтаў Каталог Рэйтынг белорускіх сайтаў Рэйтынг Архіў беларускага інтэрнэту Рэтра-пошук Пошук па беларускіх блогах і форумах Блогі  
Шукаць:
   
Навіны Беларусі
Навіны эканомікі
Навіны планеты
Спартовыя навіны
Навіны IT
Агульная стужка навін



Беларусь — лідэр у СНД паводле колькасьці кодэксаў

26.02.2007 18:22 / Крыніца - ????? ???????
Адміністрацыйны кодэкс павялічвае адказнасьць кіроўцаў і пешаходаў. Ад 1 сакавіка службовыя асобы маюць права штрафаваць без складаньня пратаколаў. Гэта тычыцца тых выпадкаў, калі сума штрафу не перавышае дзьвюх базавых велічыняў, а кіроўца пагаджаецца добраахвотна плаціць.

Па ўвядзеньні новага кодэксу будуць больш жорстка караць за парушэньні ў часе манэўраў на дарогах. Кіроўцаў, якія груба парушылі правілы, будуць адначасова пазбаўляць правоў і штрафаваць.

Калі раней да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягвалі толькі тых грамадзянаў, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, то цяпер за некаторыя віды правапарушэньняў, у прыватнасьці за жорсткае абыходжаньне з жывёлінамі, распальваньне вогнішчаў, псаваньне маёмасьці, нецэнзурную лаянку і іншае, будуць адказваць падлеткі, якім споўнілася 14 гадоў.

Сумнавядомы 167-ы артыкул (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі) цяпер мае нумар 23.34.

Штраф ня можа цяпер перавышаць 50 базавых велічыняў, а арышт – 15 сутак. Але ў тых выпадках, калі на грамадзяніна складуць два і болей пратаколаў, суд можа арыштаваць да 25 сутак.

Новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях у інтэрвію нашаму радыё пракамэнтаваў намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла: “Праваахоўнікі ў большай ступені занепакоеныя не захаваньнем правоў чалавека, а, наадварот, злоўжываюць сваім службовым становішчам. Тады магчымае ўсялякае ўжываньне такіх санкцыяў”.

Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, які пачне дзейнічаць ад 1 сакавіка, раней у Беларусі не было. Ён рэглямэнтуе дзеяньні службовых асобаў і правапарушальнікаў, а таксама сьведкаў і экспэртаў. Ён стаў 24-м кодэксам, прынятым у краіне.


Паводле колькасьці кодэксаў Беларусь займае першае месца ў краінах СНД. У краіне ёсьць традыцыйныя – крымінальны, грамадзянскі, выбарчы кодэксы, а таксама дзейнічаюць лясны, інвэстыцыйны, паветраны кодэксы, кодэкс гандлёвага мараплаваньня, кодэкс унутранага воднага транспарту ды шэраг іншых.
Навіны па тэме